У Ельскім раёне аўтамабіль упаў з моста ў раку
- 16.02.2026, 11:36
Выратаваць вадзіцеля не ўдалося.
Трагедыя адбылася ў раёне вёскі Бабруйкі ў рацэ Мытва, паведамілі гомельскія ратавальнікі на вадзе.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 58‑гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль зляцеў з моста ў раку і перакуліўся.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, дасталі мужчыну з салона, аднак ён ужо быў мёртвы.
Абставіны здарэння высвятляюцца.