У Беларусі прыпаркаваныя аўтамабілі атрымліваюць жоўтыя меткі
- 17.02.2026, 22:29
Што гэта азначае?
У Брэсце ўладальнікі 22 аўтамабіляў выявілі на шклах жоўтыя паведамленні — гэта прадпісанне прыбраць неэксплуатаваны транспарт. Сумесны рэйд правялі спецыялісты аддзела ЖКГ адміністрацыі Маскоўскага раёна і МО ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Правяралі двары і прыдарожныя тэрыторыі — шукалі машыны без нумарных знакаў, са следамі працяглага прастою і відавочнымі няспраўнасцямі.
У выніку выяўлены 22 аўтамабілі, якія гадамі займаюць паркавальныя месцы. На кожнае такое аўто наклеілі інфармацыйнае папярэджанне, — паведамляе Telegram-канал гарвыканкама Брэста.
Уласнікам прапануюць у найкарацейшыя тэрміны прыбраць транспарт.
У Ленінскім раёне Брэста меры ўжо ўзмацнілі — да папярэджанняў дадалася эвакуацыя, паведамляе abw.by.