BE RU EN

У Вільнюсе беларусы з бела-чырвона-белымі сцягамі ўзялі ўдзел у мітынгу салідарнасці з Украінай

  • 24.02.2026, 23:29

Фотарэпартаж.

У Вільнюсе ў чацвёртую гадавіну паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну адбыўся мітынг салідарнасці і марш у падтрымку Украіны. Да акцыі далучыліся літоўскія і замежныя палітыкі, дыпламаты каля 30 краін, а таксама беларусы з бела-чырвона-белымі сцягамі, перадае «Белсат».

Сярод удзельнікаў былі старшыня Сейма Літвы Юозас Олекас, прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене, паслы каля 30 краін свету і іншыя палітычныя дзеячы Літвы і Украіны.

Пасля мітынгу людзі рушылі маршам да Лукішскай плошчы, дзе адбыўся канцэрт у падтрымку Украіны «Laisvė šviečia 2026. Radarom!». У межах акцыі збіралі сродкі на робатызаваныя сістэмы для абароны ўкраінскіх салдат (наземныя баявыя робаты, робаты-перахопнікі, сістэмы эвакуацыі).

Апошнія навіны