BE RU EN

У Магілёўскай вобласці на вясновую сяўбу ёсць толькі 21% неабходных сродкаў

  • 26.02.2026, 10:22

У КДК занепакоіліся.

Па стане на 16 лютага 2026 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці дэфіцыт сродкаў на правядзенне вясновай сяўбы складае каля 277,7 млн рублёў пры неабходнай суме ў 351,9 млн — гэта 79% ад патрэбы.

Такія лічбы прыводзіць абласны Камітэт дзяржаўнага кантролю. Дакумент апынуўся ў распараджанні рэдакцыі «Еўрарадыё».

Як гаворыцца ў дакуменце, «не ў поўным аб'ёме вызначаны крыніцы фінансавання пасяўной кампаніі бягучага года».

Апошнія навіны