BE RU EN

Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе

  • 16.03.2026, 9:19

У фінале беларуска абгуляла прадстаўніцу Казахстана.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка у фінале турніру ў Каліфорніі перамагла Алену Рыбакіну з Казахстану.

Першы сет Арына прайграла 3:6, другі выйграла з такім жа лікам — 6:3, у трэцім вяла 5:4, але прайграла сваю падачу, пасля матч (6:6) перайшоў у тай-брэйк, які беларуска выйграла 8:6.

Арына застаецца першай ракеткай свету, у гэтым статусе яна знаходзіцца год і пяць месяцаў.

Наступны турнір з удзелам беларускай тэнісісткі пройдзе ў Маямі.

Апошнія навіны