Беларускім турыстам на Блізкім Усходзе далі парады па бяспецы
- 2.03.2026, 14:45
МЗС запусціў гарачую лінію.
Нацыянальнае агенцтва па турызме ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе дало рэкамендацыі турыстам — грамадзянам Беларусі, якія апынуліся ў рэгіёне.
«Заставайцеся ў бяспечным месцы — у гатэлі або іншым сховішчы. Не пакідайце памяшканне без крайняй неабходнасці. Неўхільна выконвайце патрабаванні мясцовых уладаў і адміністрацыі гатэля ў сферы забеспячэння асабістай бяспекі. Пазбягайце месцаў масавага скупчэння людзей, раёнаў баявых дзеянняў, ваенных і стратэгічных аб’ектаў. Не здымайце ўдары, выбухі і іх наступствы — гэта можа стварыць пагрозу вашай бяспецы. Падтрымлівайце пастаянную сувязь з роднымі і блізкімі на радзіме — паведамляйце ім пра сваё месцазнаходжанне і стан. Сачыце за афіцыйнымі паведамленнямі мясцовых уладаў і не распаўсюджвайце непраўераную інфармацыю», — гаворыцца ў паведамленні.
Турыстаў на Блізкім Усходзе таксама папрасілі неадкладна звязацца з консульскай установай Беларусі ў краіне знаходжання, у тым ліку па тэлефонах для экстранай сувязі:
пасольства Беларусі ў Іране: +98 21 2275 22 29, +98 912 215 29 35;
пасольства Беларусі ў Ізраілі: +972 3523 12 59, +972 50 521 48 19;
пасольства Беларусі ў Катары: +974 50 21 53 58, +974 44 69 09 89;
генеральнае консульства Беларусі ў Дубаі: +971 54 212 03 60;
гарачая лінія МЗС Беларусі па консульскіх пытаннях: +375 17 379 27 75.