З Мінска запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Германію
- 2.03.2026, 18:17
У якія гарады Еўропы стане прасцей трапіць.
У канцы сакавіка брэнд Intercars (беларускі перавозчык ТАА «ІП БайерТранс») запускае два новыя аўтобусныя рэйсы з Мінска: у Польшчу і Германію. Маршруты даволі працяглыя і ахопліваюць адразу некалькі буйных гарадоў у кожнай з краін, паведамляе Onlíner.
Мінск — Кельцы
Кельцы — горад у цэнтральнай Польшчы, прыкладна на палове шляху паміж Варшавай і Кракавам. Рэйсы з Мінска пачнуць хадзіць туды з 26 сакавіка, адпраўленні — двойчы на тыдзень: у чацвер і суботу. Адпраўленне з Мінска, з аўтавакзала «Цэнтральны», а 21:00.
Паводле раскладу гэты аўтобус а 06:50 наступнага дня будзе ў Любліне, а 09:00 — у Радоме, прыбыццё ў Кельцы запланавана на 10:30.
Назад у Мінск аўтобусы будуць адпраўляцца таксама а 21:00 з аўтавакзала ў Кельцах (а 22:40 — з Радома, а 00:50 — з Любліна), чаканае прыбыццё ў Мінск — 14:30 наступнага дня.
Кошт квіткоў вар’іруецца ў залежнасці ад пункта прызначэння:
Мінск — Кельцы — 130 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 65 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 117 рублёў (зніжка 10%);
Мінск — Люблін — 120 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 60 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 108 рублёў (зніжка 10%);
Мінск — Радом — 120 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 60 рублёў (зніжка 50%), моладзі до 26 гадоў і пенсіянерам — 108 рублёў (зніжка 10%).
Мінск — Мюнхен
Мюнхен — сталіца Баварыі. Аўтобусы туды паедуць з 27 сакавіка і будуць ездзіць па пятніцах, час адпраўлення з аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску — 14:40.
Маршрут наступны: Мінск — Брэст — Берлін — Лейпцыг — Дрэздэн — Нюрнберг — Франкфурт-на-Майне — Штутгарт — Мюнхен. Прыбыццё ў канчатковы пункт запланавана на 05:00 наступнага пасля адпраўлення дня.
Зваротны рэйс з Мюнхена ў Мінск будзе адпраўляцца па нядзелях, час ад’езду — 16:30 (ZOB, Арнульфштрасэ, 21). Чаканае прыбыццё ў Мінск — панядзелак, 11:50.
Кошт квіткоў таксама адрозніваецца ў залежнасці ад канчатковага пункта паездкі. Кошт квітка з Мінска ў Мюнхен на момант публікацыі складае 350 рублёў, дзецям да 12 гадоў уключна — 175 рублёў (зніжка 50%), моладзі да 26 гадоў і пенсіянерам — 315 рублёў (зніжка 10%).
У Intercars нам паведамілі, што цэны дынамічныя, залежаць ад запаўняльнасці аўтобуса, канкурэнцыі і попыту.
Квіткі ўжо ў продажы, больш поўную інфармацыю можна даведацца на сайце перавозчыка або ў мабільным дадатку. Адметна, што рэйсы ўдзельнічаюць у праграме лаяльнасці перавозчыка — кожны наступны квіток на пасажыра будзе са зніжкай 10% нават на ўжо паніжаную цану, 7-ы квіток яму дастанецца бясплатна.
Рэйсы будуць выконвацца на аўтобусах Yutong, ZhongTong, Higer 2025—2026 гадоў выпуску, абсталяваных Wi‑Fi, кандыцыянерам, USB-раз’ёмамі для зарадкі тэлефонаў. Аўтобус робіць санітарныя прыпынкі ў дарозе. У кошт праезду ўключаны 2 адзінкі багажу, дазволены правоз хатніх жывёл да 10 кг.