The Hockey News спрагназаваў, калі Ілля Пратас замацуецца ў НХЛ
- 2.03.2026, 22:59
Аўтарытэтнае меркаванне.
Аўтарытэтнае паўночнаамерыканскае выданне The Hockey News прадставіла топ-10 найлепшых праспектаў «Вашынгтон Кэпіталз».
Першае месца ў спісе заняў 19-гадовы беларускі нападнік Ілля Пратас.
Паводле The Hockey News, ён павінен замацавацца ў аснове «Вашынгтона» ў сезоне 2027/2028.
У бягучым сезоне АХЛ Ілля Пратас правёў 53 матчы, набраў 44 (22+22) ачкі, атрымаў 30 хвілін штрафу і мае каэфіцыент карыснасці «+9». На дадзены момант Пратас з'яўляецца лепшым снайперам і бамбардзірам «Хершы Беарс».
Заўважым, што ў мінулым сезоне Пратас-малодшы быў 6-м праспектам «Вашынгтона».
Сярод усіх праспектаў НХЛ Ілля Пратас займае 16-е месца.