BE RU EN

Футбольная зборная Беларусі перамагла Арменію

  • 29.03.2026, 20:33

Беларусы перамаглі ў Ерэване.

Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі каманду Арменіі ў таварыскім матчы.

Сустрэча каманд адбылася ў нядзелю, 29 сакавіка, на стадыёне імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване і завяршылася з лікам 2:1 на карысць беларусаў.

Падапечныя Віктара Ганчарэнкі адкрылі лік ужо на 8-й хвіліне першага тайма – пасля кутняга дакладным ударам адзначыўся Яўген Яблонскі.

На 72-й хвіліне Герман Баркоўскі павялічыў перавагу беларусаў. Армянская зборная адыгралася пасля дакладнага ўдару з пенальці, выкананага Ваганам Бічахчянам.

Апошнія навіны