Агуркі на мінскім рынку здзівілі беларусаў
- 7.03.2026, 23:05
Адкуль такія цэны?
На рынку фермерскіх прадуктаў «Усё сваё» ў Мінску заўважылі свежыя агуркі па 50 рублёў.
Такую высокую цану тлумачаць тым, што агуркі вырашчаныя паводле прынцыпаў экалагічнага земляробства. На рынак іх прывезлі фермеры з Браслаўскага раёна.
У абмеркаваннях у сацыяльных сетках дзівяцца цане.