«Гэта канец. У Крамлі ўжо ўсё ўсвядомілі»
- 10.04.2026, 7:31
Бюджэт Расіі разваліўся.
Дэфіцыт расійскага бюджэту па выніках першага квартала склаў 4,58 трыльёна рублёў. Пуціну не хапае амаль кожнага другога рубля дзяржаўных выдаткаў.
Пра гэта ў сваім Telegram-канале піша незалежны расійскі эканаміст Вячаслаў Шыр’яеў.
На ўвесь 2026 год прадугледжваўся дэфіцыт бюджэту 3,79 трыльёна рублёў. Але ўжо цяпер ён «афіцыйна» на 21% большы за гадавы план. А наперадзе яшчэ 9 месяцаў (3 кварталы з чатырох), якія павялічаць памер цяперашняга дэфіцыту ў разы!
Насамрэч дэфіцыт па выніках першага квартала значна большы — 7–8 трыльёнаў, але нават Федэральнае казначэйства наўрад ці ў гэтым прызнаецца, як на пачатку сакавіка, калі «паправіла» Мінфін (5,7 трыльёна за студзень — сакавік замест абвешчаных раней 3,5 трлн).
Як і ў папярэднія два месяцы, Мінфін выступіў з рэпрызай: «высокія значэнні памеру дэфіцыту ў пачатку года галоўным чынам абумоўлены апераджальным фінансаваннем выдаткаў». Але жарт, паўтораны трэці раз, чамусьці ўжо не выклікаў смеху ў зале…
У мінулым годзе дэфіцыт за першы квартал быў у 2,5 раза меншы, а год краіна скончыла з «дзіркай» амаль у 6 трыльёнаў. Насамрэч — 8 трыльёнаў, але ў гэтым Мінфіну забараніў прызнавацца асабіста Пуцін.
Такім чынам, памер бюджэтнага дэфіцыту па выніках 2026 года дакладна перавысіць 10 трыльёнаў. І калі «цуд» не здарыцца, то можа дасягнуць і 12–13 трыльёнаў рублёў.
«Гэта канец. У Крамлі ўжо ўсё ўсвядомілі: у красавіку мы ўбачым прыкметы гэтага «ўсвядомлення», якія пагражаюць хуткім (ужо ў гэтым годзе) патрэсеннем асноў сістэмы. Прыстагніце рамяні!» — піша Шыр’яеў.