Нелегалы выкапалі тунэль пад літоўскай мяжой
- 10.04.2026, 8:10
Парушальнікаў лавілі з дапамогай дронаў і верталёта.
У Віленскім раёне Літвы затрымалі групу з 30 мігрантаў, якія праніклі ў краіну праз тунэль, выкапаны пад памежнай агароджай з боку Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў раёне вёскі Баравікінес. Камеры відэаназірання зафіксавалі, як група людзей выйшла з-пад зямлі за некалькі метраў ад плота.
У маштабнай аперацыі па перахопе ўдзельнічалі памежныя нарады, паліцыя, кінолагі, а таксама верталёт і беспілотнікі. Большасць парушальнікаў удалося затрымаць.
Разам з імі пад варту ўзялі трох меркаваных перавозчыкаў: двух украінцаў і аднаго грамадзяніна Грузіі. Раней пра падобныя выпадкі выяўлення тунэляў паведамляла памежная служба Польшчы.