BE RU EN

«Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі»

  • 10.04.2026, 8:23

У Арменіі жорстка адказалі кіраўніку.

Намеснік старшыні партыі «За рэспубліку», армянскі палітолаг Рубэн Меграбян жорстка прайшоўся па заявах дыктатара.

Нядаўна кіраўнік заклікаў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) праяўляць максімальную асцярожнасць і карэктнасць у працы з Арменіяй. Меграбян просіць Лукашэнку не лезці з парадамі:

— Лукашэнка — гэта Марыя Захарава з вусамі. Ён ніхто, і зваць яго ніяк. Усе яго парады, гульня ў добрага паліцэйскага, — гэта несур'ёзна. Гэта калгасныя фокусы, якія даўным-даўно нікога не ўражваюць.

Апошнія навіны