BE RU EN

World Aquatics зняла санкцыі з расійскіх і беларускіх плыўцоў

  • 13.04.2026, 17:35

Спартсмены будуць дапушчаныя да спаборніцтваў пасля праходжання антыдопінгавых праверак.

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту (World Aquatics) зняла санкцыі з плыўцоў з РФ і Беларусі і дала ім зялёнае святло для ўдзелу ў спаборніцтвах па водных відах спорту, гаворыцца у рашэнні арганізацыі.

«Дарослым спартсменам з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам будзе дазволена ўдзельнічаць у спаборніцтвах World Aquatics нараўне са сваімі калегамі, якія прадстаўляюць іншыя спартыўныя нацыянальнасці, у адпаведнай форме, са сцягамі і гімнамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Бюро World Aquatics раней унесла папраўкі ў Кіруючыя прынцыпы, якія рэалізуюцца Падраздзяленнем па забеспячэнні сумленнасці ў плаванні (AQIU), каб дазволіць юным спартсменам з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам удзельнічаць на тых жа ўмовах, што і іх калегі.

У Міждународнай федэрацыі дадалі, што ў межах прымянення Кіруючых прынцыпаў было праведзена больш за 700 праверак спартсменаў з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам. З 2023 года спартсмены з гэтым спартыўным грамадзянствам удзельнічалі ў спаборніцтвах як нейтральныя ўдзельнікі, пазней да іх далучыліся каманды.

Спартсмены з беларускім або расійскім спартыўным грамадзянствам будуць дапушчаныя да спаборніцтваў толькі пасля паспяховага праходжання як мінімум чатырох паслядоўных антыдопінгавых праверак, якія праводзяцца ў партнёрстве з Міжнародным агенцтвам па тэставанні (ITA), і праверкі біяграфічных звестак у AQIU.

Апошнія навіны