У РФ затрыманы экс-«дэпутат» з «ДНР»
- 13.04.2026, 18:12
Ён заклікаў рабочых да паўстання супраць расійскіх уладаў.
Супрацоўнікі паліцыі затрымалі раніцай 13 красавіка ў Санкт-Пецярбургу былога дэпутата «вярхоўнага савета» так званай «ДНР» Аляксандра Васькоўскага, паведамляе тэлеграм-канал «Настоящее Время».
«З чым звязанае затрыманне, невядома. Васькоўскі стаў вядомы як адзін з удзельнікаў падзей 2014 года на Данбасе. Ён быў «дэпутатам» самаабвешчанай «ДНР» і займаў там пасаду старшыні камітэта «вярхоўнага савета» па транспарце. Пазней ён стаў кіраўніком «прафсаюза шахцёраў ДНР». Пражывае ў Санкт-Пецярбургу», — гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час раніцай 13 красавіка ў тэлеграм-канале «Из Донецка разгорится пламя», які вядзе Васькоўскі, з’явілася публікацыя, у якой заяўляецца, у прыватнасці, што «усім сілавікам горада не перамагчы паўсталы горад, усім сілавікам краіны не справіцца з паўсталай краінай».
«Пакуль расійскія рабочыя баяцца арганізавацца і пачаць класавую барацьбу, у Камсамольску-на-Амуры кітайскія будаўнікі не толькі арганізавалі чарговы страйк, але і выйшлі на акцыю пратэсту з-за нявыплаты заробкаў... Стягнутыя з усяго Хабараўскага краю сілы паліцыі і Расгвардыі апынуліся ў меншасці і не сталі перашкаджаць кітайскім страйкоўцам, нягледзячы на абразлівыя плакаты на адрас Пуціна і Сечына... Што яшчэ трэба зрабіць, каб нашы рабочыя пачалі арганізавана змагацца за свае інтарэсы? Можа, трэба масава прыняць кітайскае грамадзянства?», — заявіў Васькоўскі.