У Калодзічах адразу два ласі пераходзілі вуліцу
- 13.04.2026, 18:18
Відэафакт.
У Калодзічах пад Мінскам адразу два ласі пераходзілі вуліцу і патрапілі на відэа, паведамляе «Калодзічы Інфо».
Запіс зроблены каля аўтобуснага прыпынку Цяпінскага, на аўтадарозе ад Азерышча ў бок Калодзічаў-2.
Рух аўтамабіляў на гэтай дарозе даволі ажыўлены. Але ласі нібыта свядома падабралі момант, калі ўсе машыны праехалі, а аўтар запісу прыпыніўся.
Адзін з каментатараў дадае:
— 4 красавіка а 17-й гадзіне па дарозе ў бок Мінска ў гэтым жа месцы таксама бачыў аднаго лася, які перабягаў дарогу.
Вадзіцелям варта быць максімальна ўважлівымі і выконваць хуткасны рэжым на дарогах, што праходзяць праз лясныя масівы. Тыдзень таму пад Смалявічамі Audi Q7 сутыкнуўся з ласём: пасажыр загінуў, кіроўца трапіў у бальніцу.