BE RU EN

Беларусы назвалі найбольш унікальныя словы роднай мовы

  • 15.04.2026, 15:06

Здагадваецеся, якія?

Карыстальнік Threads з нікам cardigansgaming_brandbattle спытаў у беларусаў, якое слова нашай мовы найскладаней перакласці на іншыя мовы. У адказ яму прывялі дзясяткі прыкладаў. Частка з іх не мае дакладнага перакладу на іншыя мовы, частку перакладаюць двума або трыма словамі, заўважыў сайт Charter97.org.

Сярод прыведзеных прыкладаў — «паабапал», «чаўпня», «плявузгаць», «знічка», «млявасць», «абібок», «летась», «налета», «існасць», «самота», «захапленне», «летуценне», «асалода», «трымценне», «недарэка» і дзясяткі іншых.

Адзін з каментатараў з Украіны звярнуў увагу на тое, што мноства слоў беларускай мовы маюць падобнае гучанне ва ўкраінскай, але адсутнічаюць або гучаць зусім інакш у рускай.

«Туга, журба, вольниця, кривда, нудьга, метушня, вирій, — піша ён. — Усе гэтыя словы ёсць ва ўкраінскай. А ў рускай не знойдзецца. Беларуская мне зразумелая на сто адсоткаў. Асабліва, калі гэта тэкст. Вельмі вялікае падабенства, а калі ўлічыць, што ва ўкраінскай мове ёсць палеская гаворка, якая на 80 адсоткаў падобная да беларускай мовы, то зразумела, чаму ўкраінцы разумеюць беларускую. Цікава, ці гэтак жа беларусы разумеюць украінскую? І шмат ці ў беларускай мове дыялектаў?»

А якія ўнікальныя словы беларускай мовы ведаеце вы?

Апошнія навіны