Зяленскі падвёў вынікі новага «Рамштайна»
- 15.04.2026, 22:54
Якія краіны пайшлі на рашучыя крокі?
Украіна атрымае новыя пакеты вайсковай дапамогі па выніках сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», у прыватнасці фінансаванне дронаў, сродкаў СПА і лагістыкі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе ягоны афіцыйны Telegram-канал.
Паводле слоў прэзідэнта, пяць краін-партнёраў пацвердзілі ўнёскі ў праграму PURL, а Нарвегія выдзяляе больш за 500 млн долараў на забеспячэнне ўкраінскіх брыгад беспілотнікамі і 150 млн долараў на лагістыку. Нідэрланды накіруюць на закуп дронаў больш за 200 млн еўра.
Таксама Бельгія прадаставіць сродкі на снарады і СПА, а Вялікабрытанія і Германія працягнуць працу над пастаўкамі дронаў і развіццём магчымасцяў для далёкабойных удараў.
Зяленскі адзначыў, што падчас сустрэчы партнёры адзначылі стойкасць украінскіх брыгад на полі бою.
«Ёсць і дакладнае разуменне нашых патрэбаў у СПА і ў сумеснай вытворчасці зброі. Галоўнае, каб кожнае абавязацельства, пра якое абвяшчаецца, выконвалася поўнасцю і своечасова», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што пры дастатковым забеспячэнні абароны Расія губляе магчымасць дасягаць сваіх акупацыйных мэтаў.