BE RU EN

Сезон скончаны: мінскае «Дынама» вылятае з плэй-оф КХЛ

  • 16.04.2026, 1:13

Мінчукі трэці раз у гісторыі саступілі ў серыі плэй-оф «на нуль».

Мінскае «Дынама» насуха прайграла казанскаму «Ак Барсу» ў серыі 1/4 фіналу плэй-оф КХЛ — 0-4 (1:2, 4:5 ОТ, 0:4, 2:3).

На стадыі 1/8 фіналу «зубры» прайшлі маскоўскіх аднаклубнікаў з люстраным лікам (4:0) — гэтая серыя стала для іх найлепшай за ўсе гады выступлення ў лізе.

«Дынама», якое выступае ў КХЛ з сезона-2008/09, толькі двойчы саступала ў супрацьстаянні нокаўт-раўнда «на нуль»: у сезоне-2011/12 пацярпела «сухую» паразу ад маскоўскага «Дынама», а ў сезоне-2021/22 — ад санкт-пецярбургскага СКА. Абодва канфузы адбыліся ў першым раўндзе.

Усяго мінчукі прабіраліся ў плэй-оф 10 разоў. Сёлета каманда ўпершыню ў гісторыі фінішавала на другім месцы Заходняй канферэнцыі і на пятым месцы ў зводнай табліцы лігі па выніках рэгулярнага чэмпіянату.

Апошнія навіны