Расійскія акупанты спрабавалі прарвацца праз трубу на квадрацыклах
- 20.04.2026, 10:19
Украінскія дэсантнікі разграмілі варожую групу.
Расійскія акупацыйныя войскі не спыняюць спробаў выкарыстоўваць нестандартныя, хоць і неаднаразова праваленыя, спосабы прасоўвання. У сетцы з'явілася відэа разгрому чарговай варожай групы, якая спрабавала прарвацца праз газавую інфраструктуру на лёгкім транспарце. Пра гэта паведамляе «Цензор.НЕТ».
Дзякуючы прафесіяналізму і пільнасці байцоў 71-й асобнай аэрамабільнай брыгады (ДШВ) ва ўзаемадзеянні з сумежнымі падраздзяленнямі, каварны манеўр ворага быў своечасова выяўлены.
Праціўнік спрабаваў незаўважна прайсці праз газавую трубу, спадзеючыся выкарыстаць яе як абароненае сховішча для прарыву ў тыл нашых пазіцый.
Паралельна з пешай інфільтрацыяй вораг задзейнічаў хуткасную групу на матацыклах і квадрацыклах, спрабуючы як мага хутчэй пераадолець адкрытыя ўчасткі мясцовасці.
35 акупантаў ліквідавана, 17 атрымалі раненні.
Тэхніка: знішчаныя 3 матацыклы і 4 квадрацыклы.
«Не паверыце — але зноў труба. Чарговая спроба прарыву праз газавую трубу і на лёгкай тэхніцы — не ўпершыню і не ў другі раз, але з тым самым вынікам», — каментуюць падзею ўкраінскія дэсантнікі.
Расійскія войскі чарговы раз спрабавалі выкарыстаць газаправод для інфільтрацыі, але былі разгромленыя байцамі 71-й асобнай аэрамабільнай брыгады. 35 ліквідаваных, знішчана тэхніка.