Футбаліст з Другой лігі Беларусі забіў два шэдэўры
- 20.04.2026, 10:54
Гулец адзначыўся ўдарам праз сябе і дакладным штрафным ударам.
Ніжэйшыя лігі чэмпіянату Беларусі нярэдка даруюць нечаканасці. У гэтую суботу здзівіў паўабаронца футбольнага клуба «Масты» з Другой лігі Ілля Анішчык, паведамляе Onlíner. 24-гадовы футбаліст забіў два выдатныя галы ў вароты «Ліды-2». Такую прыгажосць не заўсёды і ў Вышэйшай лізе ўбачыш.
Спачатку Ілля класна ўдарыў праз сябе пасля разыгрышу кутняга:
А затым забіў не менш прыгожы гол са штрафнога: