BE RU EN

Украінцы нанеслі ўдар па нафтабазе ў Крыме

  • 20.04.2026, 14:56

Таксама знішчаны склады боепрыпасаў.

Уначы на 20 красавіка падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па шэрагу важных аб’ектаў расійскага агрэсара, паведамляе Генштаб ЗСУ.

Была паражаная нафтабаза «Гвардзейская» ў часова акупаваным Крыме. Аперацыя зменшыла магчымасці забеспячэння палівам вайсковых падраздзяленняў расійскага агрэсара.

Удары нанесены таксама па складах боепрыпасаў праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Урзуф на тэрыторыі Данецкай вобласці і Локня пад Белгарадам.

Украінскія дроны таксама знішчылі склад БПЛА ў раёне Новай Каракубы і камандна-назіральны пункт ворага паблізу Благадатнага ў Данецкай вобласці.

«Сілы абароны Украіны працягнуць прымаць меры па зніжэнні наступальнага патэнцыялу расійскіх акупантаў і спыненні ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны», — адзначаюць у Генштабе.

Апошнія навіны