BE RU EN

Спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі ў ЕС растуць трэці тыдзень запар

  • 20.04.2026, 15:12

На мінулым тыдні такіх спроб было амаль 700.

Беларуская сацыялагічная група піша, што трэці тыдзень запар павялічваецца колькасць мігрантаў, якія з Беларусі спрабуюць трапіць у краіны Еўрапейскага саюза. Найбольш такіх спроб назіраецца на беларуска-латвійскім напрамку.

Гэтыя тыдні б'юць рэкорды.

Калі ў апошні тыдзень сакавіка такіх спроб было крыху больш за 150, то на працягу першага тыдня красавіка — ужо больш за 400, потым — амаль 500. А на мінулым тыдні — амаль 700.

Гэты рост адбываецца перадусім за кошт беларуска-латвійскага напрамку: за тры тыдні колькасць нелегальных спроб перасекчы мяжу вырасла амаль у шэсць разоў.

Апошнія навіны