Румен Радзеў: Балгарыя працягне еўрапейскі шлях
- 20.04.2026, 15:18
Еўропе трэба аднавіць сваю прамысловую магутнасць і канкурэнтаздольнасць.
Пра гэта заявіў кіраўнік партыі «Прагрэсіўная Балгарыя», якая набрала 45% галасоў на ўчарашніх парламенцкіх выбарах, Румен Радзеў, перадае АР.
«Балгарыя прыкладзе намаганні для працягу свайго еўрапейскага шляху, — падкрэсліў палітык. — Але каб Балгарыя была моцнай у моцнай Еўропе, патрэбныя крытычнае мысленне і прагматызм, бо Еўропа стала ахвярай уласнай амбіцыі быць маральным лідарам у свеце, які цяпер без правілаў.
Цяпер Еўропе сапраўды патрэбныя крытычнае мысленне, прагматычныя дзеянні і добрыя вынікі, асабліва пры пабудове новай архітэктуры бяспекі. Трэба прыкласці сур'ёзныя намаганні і для аднаўлення сваёй прамысловай магутнасці і канкурэнтаздольнасці. Менавіта гэтым Балгарыя зробіць найбольшы ўнёсак у сваю еўрапейскую місію».
Румен Радзеў таксама адказаў на пытанне пра ўзаемаадносіны з Расіяй.
«Сучасныя адносіны павінны грунтавацца на практычным падыходзе, асабліва ў тым, што датычыцца эканомікі і бяспекі. Веру, што будуць зробленыя крокі адносна сувязяў паміж Еўропай і Расіяй на аснове пагаднення аб бяспецы. Гэта надзвычай важна для нашай будучыні», — сказаў ён.