BE RU EN

Расійскія настаўнікі зачытаўлі прамову Гітлера да дня яго нараджэння

  • 20.04.2026, 16:12

Супадзенне?

У Чалябінскай вобласці настаўнікам школ разаслалі лісты нібыта ад імя партыі «Адзіная Расія» з прапановай зачытаць тэкст для патрыятычнай акцыі. Насамрэч у гэтых матэрыялах была выкарыстаная адрэдагаваная прамова Адольфа Гітлера, прамоўленая 1 верасня 1939 года падчас нападу на Польшчу.

Ініцыятарам акцыі стаў беларускі мастак Уладзіслаў Бохан, які раней ужо праводзіў падобныя правакацыйныя эксперыменты ў адукацыйным асяроддзі Расіі. У прыватнасці, ён вядомы тым, што арганізаваў акцыю «Шалом Айчыны», падчас якой настаўнікі згаджаліся насіць шапачкі з фальгі.

Для гэтай акцыі мастак выбраў прамову Гітлера, замяніўшы асобныя геаграфічныя і палітычныя назвы, пасля чаго ад імя партыі ўлады прапанаваў настаўнікам запісаць зварот да расійскіх вайскоўцаў. Тыя, хто згадзіліся, не западазрылі падмены нават пасля азнаямлення з поўным тэкстам.

Апошнія навіны