BE RU EN

У адным з цэхаў «Гродна Азота» аварыйна спынілі вытворчасць аміяку

  • 20.04.2026, 16:18

Інцыдэнт адбыўся сёння рана раніцай.

Пра «пазапланавае спыненне цэха аміяк-3 са спыненнем узаемазвязанага з ім па сыравіне цэха карбамід-3» паведаміла прадпрыемства «Гродна Азот».

Інцыдэнт адбыўся 20 красавіка а 6:23.

Зазначаецца, што «пры спыненні і наступных пускавых аперацыях цэха аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго кароткачасовае спальванне на факельнай устаноўцы». Пасля вызвалення ўсіх стадый вытворчасці ад гаручых газаў іх спальванне на факельнай устаноўцы спыняецца.

«Падстаў і нагоды для непакою ў жыхароў горада, а таксама пагрозы для экалогіі няма», — сцвярджаецца ў паведамленні.

Папярэдні раз цэх аміяк-3 аварыйна спыняўся 3 верасня 2025 года. Прычынай называлася «спыненне падачы паветра на стадыю рэфармінгу цэха».

Апошнія навіны