BE RU EN

У Пружанах ДАІшнікі стралялі па аўтамабілі беспраўніка

  • 20.04.2026, 17:15

Вадзіцель затрыманы.

19 красавіка ў Пружанах інспектары ДАІ хацелі спыніць вадзіцеля Renault, але ён праігнараваў сігнал і працягнуў рух. Аўтамабіль ДАІ адправіўся яго пераследаваць, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Падчас пагоні міліцыя пачала страляць з табельнай зброі.

За стырном Renault знаходзіўся 41-гадовы жыхар Пружан — п'яны і без правоў.

Аўтамабіль змясцілі на ахоўную стаянку, а вадзіцеля — у ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны