BE RU EN

Мадзяр мае намер спыніць выхад Вугоршчыны з МКС

  • 20.04.2026, 22:15

Званочак для Пуціна і Лукашэнкі.

Новы ўрад Вугоршчыны прыпыніць выхад рэспублікі з Міжнароднага крымінальнага суда (МКС). Пра гэта заявіў лідар партыі «Ціса», якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Вугоршчыне, Петер Мадзяр. Паводле яго слоў, гэта можна зрабіць да 2 чэрвеня.

«Урад «Цісы» заявіў намер, каб гэты выхад быў прыпынены, і Вугоршчына засталася ўдзельніцай МКС», — сказаў спадар Мадзяр на прэс-канферэнцыі. Лідар «Цісы» дадаў, што дзяржавы-ўдзельніцы МКС абавязаныя выконваць выдадзеныя судом ордэры і затрымліваць у сваіх краінах тых, каго суд хоча арыштаваць.

У маі мінулага года парламент Вугоршчыны канчаткова ўхваліў праект аб выхадзе краіны з МКС.

Апошнія навіны