BE RU EN

Такер Карлсан папрасіў прабачэння за тое, што агітаваў за абранне Трампа прэзідэнтам

  • 22.04.2026, 1:13

Журналіст выказаў шкадаванне, што «увёў людзей у зман».

У ЗША ўплывовы кансерватыўны журналіст і падкастар Такер Карлсан папрасіў прабачэння за тое, што быў прыхільнікам і заклікаў сваю аўдыторыю галасаваць за Дональда Трампа.

Пра гэта ён заявіў у чарговым выпуску свайго падкаста «Шоў Такера Карлсана», калі гутарыў са сваім братам Баклі — былым аўтарам прамоў Трампа.

«Ведаеш, гэта будзе мучыць нас яшчэ доўга — прынамсі, мяне. І я хачу сказаць, што шкадую, што ўвёў людзей у зман. Гэта было не наўмысна, гэта ўсё, што я скажу», — сказаў падкастар.

Як піша выданне The Guardian, на гэты момант Карлсан знаходзіцца ў супрацьстаянні з прэзідэнтам Трампам з нагоды падтрымкі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

«Ты, я і ўсе астатнія, хто яго падтрымліваў — ты пісаў для яго прамовы, я агітаваў за яго — маю на ўвазе, што мы, безумоўна, да гэтага датычныя. Недастаткова проста сказаць: «Ну, я перадумаў» — або нешта кшталту: «О, гэта дрэнна — я сыходжу». У вельмі невялікай ступені, але насамрэч ты, я і мільёны такіх жа людзей, як мы, — вось прычына таго, што гэта адбываецца прама цяпер», — сказаў падкастар свайму брату.

Такер Карлсан шмат гадоў быў саюзнікам Трампа. Ён выступаў на Нацыянальным з'ездзе Рэспубліканскай партыі і падтрымаў Трампа падчас перадвыбарчай кампаніі 2024 года.

17 чэрвеня прэзідэнт Трамп публічна пасварыўся з Карлсанам. Прычынай канфлікту стала пазіцыя адносна вайны Ізраіля і Ірана. У прыватнасці, Трамп назваў Карлсана вар'ятам.

«Патлумачце звар'яцеламу Карлсану, што Іран не можа мець ядзернай зброі», — пісаў кіраўнік Белага дома ў сацсетцы Truth Social.

Апошнія навіны