Іран атакаваў кантэйнернае судна ў раёне Армузскага праліву
- 22.04.2026, 10:08
Катэр КВІР, не выйшаўшы на сувязь, адкрыў агонь па судне.
У раёне Армузскага праліву ў 15 марскіх мілях на паўночны ўсход ад Аману Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) 22 красавіка атакаваў кантэйнернае судна. Пра гэта паведаміў Цэнтр марскіх гандлёвых аперацый Вялікабрытаніі.
«Капітан кантэйнернага судна паведаміў, што да судна наблізіўся адзін катэр КВІР, не выйшаўшы на сувязь, пасля чаго адкрыў агонь па судне, што прывяло да сур'ёзных пашкоджанняў капітанскага мастка. Пра пажары або экалагічную шкоду не паведамляецца. Увесь экіпаж, паводле наяўных даных, у бяспецы», — паведамілі ў Цэнтры.
Нагадаем, 21 красавіка скончылася двухтыднёвае перамір'е паміж ЗША і Іранам. Дональд Трамп напярэдадні паабяцаў абрынуць на Іран «мноства бомбаў», калі Тэгеран і Вашынгтон не заключаць здзелку.