BE RU EN

У Гродне знайшлі рэшткі царквы XII стагоддзя

  • 22.04.2026, 16:56

У ёй выявілі шмат цікавых артэфактаў.

У Гродне падчас археалагічных раскопак выяўленыя рэшткі царквы XII стагоддзя. Пра гэта паведаміў старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАНБ Іван Спірын, піша Times.by.

Даследаванні праводзяцца на тэрыторыі каля Новага замка. Археолагі знайшлі там фрагменты падмурка і сцен Уваскрасенскай царквы. Сярод знаходак — плінфа (старадаўняя цагліна), часткі сцен і фрагменты галаснікоў, якія маглі быць элементамі храма.

Паводле сведчанняў гістарычных крыніц, гэтая царква была знішчаная ў 1613 годзе ў выніку пажару.

Работы на гэтым месцы працягваюцца. Акрамя самога храма, археолагі знаходзяць і іншыя прадметы, звязаныя з яго існаваннем. Раней у гэтым раёне таксама знайшлі старажытны некропаль XVI—XVII стагоддзяў з пахаваннямі.

Сярод цікавых знаходак — парнае пахаванне, упрыгожанні або элементы адзення, манеты, а таксама чэрап са слядамі трэпанацыі, якая, як мяркуецца, была праведзена паспяхова.

Апошнія навіны