BE RU EN

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу

  • 22.04.2026, 18:21

Нядаўна ён удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку.

Памёр кіраўнік унітарнага прадпрыемства «Рагачоўскі МКК-сэрвіс» — кіравальнай кампаніі холдынгу «МКК-АГРА» Максім Бахцін, паведаміла дзяржаўнае выданне «Новы дзень».

Кіраўцу прадпрыемства было 28 гадоў. Прычына смерці не называецца.

Пасаду дырэктара УП «Рагачоўскі МКК-сэрвіс» Максім Бахцін займаў з 2025 года. Да гэтага ён працаваў на розных пасадах на Рагачоўскім малочна-кансервавым камбінаце.

У мінулую суботу Максім Бахцін удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку.

Апошнія навіны