Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце
- 22.04.2026, 22:29
Нікалас Альварада прывёў беларусаў да сярэбраных медалёў чэмпіянату свету па пляжным футболе.
Іспанскі галоўны трэнер зборнай Беларусі Нікалас Альварада намінаваны на званне «Найлепшы трэнер» 2025 года ў пляжным футболе.
Канкурэнтамі трэнера беларускай каманды будуць галоўны трэнер зборнай Італіі Эміліяна Дэль Дука і Алан Кавальканці, які ўзначальвае жаночую зборную Партугаліі.
Пераможцы ўсіх намінацый «Зорак пляжнага футболу» стануць вядомыя 21 мая.
У мінулым годзе Нікалас Альварада прывёў беларусаў да сярэбраных медалёў чэмпіянату свету, а таксама да бронзавых медалёў Еўралігі.
Зараз зборная Беларусі па пляжным футболе займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу. Наперадзе яе толькі Бразілія, Італія, Расія і Партугалія.