Ва Украіне каля беларускай мяжы ўзнік лясны пажар
- 23.04.2026, 19:29
У чатырох кіламетрах ад Маларыцкага лясгаса.
На тэрыторыі Украіны каля беларускай мяжы ўзнік верхавы лясны пажар. Яго зафіксавалі ў чатырох кіламетрах ад Маларыцкага лясгаса, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
У беларускім ведамстве заявілі, што прадстаўнікі лясной аховы знаходзяцца на месцы і сочаць за развіццём сітуацыі. Паведамляецца, што абстаноўка пакуль пад кантролем, пажар накіроўваецца не ў бок Беларусі.