Ілля Пратас стаў найлепшым навічком АХЛ
- 24.04.2026, 15:02
Упершыню ў гісторыі яе атрымаў беларус.
Амерыканская хакейная ліга абвясціла, што беларускі нападнік «Хэршы Бэрз» Ілля Пратас стаў лаўрэатам Мемарыяльнай прэміі Дадлі (Рэда) Гарэта як найлепшы навічок АХЛ у сезоне 2025–2026.
Ілля Пратас стаў першым беларусам у гісторыі, які атрымаў гэтую ўзнагароду.
За пераможцу галасавалі трэнеры, гульцы і прадстаўнікі СМІ з 32 гарадоў, што ўваходзяць у лігу.
Заўважым, што Ілля Пратас стаў другім у гісторыі гульцом «Бэрз», які атрымаў прэмію Гарэта. Да гэтага такое ўдавалася толькі Рону Гексталу ў сезоне 1985–1986.