У Мінску на легкавы аўтамабіль упаў дарожны каток
- 24.04.2026, 20:02
Фотафакт.
У Мінску вечарам 23 красавіка здарылася незвычайнае ДТЗ — на легкавы аўтамабіль упаў дарожны каток. У ДАІ просяць улічваць гэта пры выбары маршруту.
«Паблізу плошчы Бангалор з боку вуліцы Някрасава адбылося ДТЗ з перакульваннем», — паведамілі ў ДАІ. Відэа наступстваў аварыі трапіла ў сацсеткі.
На кадрах бачна, што на легкавы аўтамабіль перакуліўся дарожны каток.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць інфармацыю пра дадзенае ДТЗ пры выбары маршруту.