BE RU EN

У балельшчыцы спынілася сэрца на футбольным матчы ў Баранавічах

  • 26.04.2026, 14:13

Жанчыне дапамаглі медыкі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 25 красавіка на стадыёне ў Баранавічах, дзе гулялі футбалісты мясцовага футбольнага клуба і «Дынама-Мінск». Падчас матчу, як піша tribuna.com, у адной з балельшчыц спынілася сэрца.

Як паведамілі выданню відавочцы, жанчыне дапамаглі медыкі, якія дзяжурылі на матчы. Балельшчыцу ўдалося выратаваць.

У якім яна цяпер стане, невядома.

Тым часам матч скончыўся з лікам 2:3 на карысць «Дынама-Мінск».

Апошнія навіны