Беларускія кіроўцы самі прыбралі дрэва, якое ўпала на трасу
- 26.04.2026, 20:31
Яно перакрыла дарогу пад Заслаўем.
Наступствы моцнага ветру сёння. Як паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак, дрэва перакрыла трасу Р65 (усе палосы ў адным напрамку) пад Заслаўем.
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «ЧП Беларусь». Судзячы па запісе, аўтааматары аператыўна аб’ядналіся і, падобна, ліквідавалі праблему.