BE RU EN

У Вільнюсе і Варшаве прайшоў «Чарнобыльскі шлях 2026»

  • 26.04.2026, 20:58

Удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр катастрофы.

Штогадовае шэсце «Чарнобыльскі шлях», прыурочанае да гадавіны аварыі на ЧАЭС, правялі ў Вільнюсе і Варшаве. Там выступіў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і іншыя вядомыя беларусы, а таксама дыпламаты розных краін, паведамляе «Зеркало».

У Вільнюсе ўскладанне кветак у памяць ахвяр і ліквідатараў адбылося ў парку Льва Сапегі, дзе знаходзіцца помнік «Маці Чарнобыля». У гэтай цырымоніі ўзялі ўдзел Алесь Бяляцкі і іншыя прадстаўнікі «Вясны».

Фото: LookByMedia
Фото: LookByMedia

У Варшаве ж ушанаваць памяць пацярпелых ад трагедыі сабраліся перад палацам Сташыца. Вядоўцам мітынгу, на якім узгадвалі пра наступствы трагедыі для Беларусі, стаў музыкант Аляксандр Памідораў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вядомыя беларусы: сярод іх былі палітык Вячаслаў Сіўчык, ксёндз Вячаслаў Барок.

Фото: t.me/tsikhanouskaya

Апошнія навіны