BE RU EN

Паўстанцы ў Малі выбілі расіян з яшчэ аднаго горада

  • 27.04.2026, 8:05

Тэсаліт паў.

Сітуацыя ў Малі на фоне актывізацыі там баёвых дзеянняў з удзелам паўстанцкіх і праўладных сіл становіцца ўсё цікавейшай. Нядаўна прадстаўнікі Расіі і «Фронта вызвалення Азавада» (FLA) маглі дасягнуць дамоўленасці аб вывадзе расійскага «Афрыканскага корпуса» з важнага горада Тэсаліта на поўначы краіны.

Пра гэта паведамляе La Revue Afrique. Калі такая інфармацыя пацвердзіцца, Тэсаліт стане другім населеным пунктам, які расійскія сілы пакідаюць у межах бягучай аперацыі паўстанцаў, тым самым расіяне падстаўляюць сваіх саюзнікаў — малійскія падраздзяленні.

Назіраная дынаміка можа сведчыць пра сур'ёзнае аслабленне кантролю ўрадавых сіл, якія падтрымлівае РФ, на поўначы Малі. Страта Тэсаліта патэнцыйна азначае пераход значнай часткі паўночных тэрыторый пад кантроль туарэгаў. У бліжэйшы час пры захаванні такой жа тэндэнцыі лінія фронту можа зрушыцца бліжэй да ракі Нігер.

Апошнія навіны