Прэзідэнт Фінляндыі назваў суадносіны страт у вайне РФ супраць Украіны
- 27.04.2026, 8:25
Акупанты штомесяц страчваюць да 35 тысяч салдат.
Расія за апошнія чатыры месяцы на фронце страціла амаль у пяць разоў больш вайскоўцаў, чым Украіна.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, паведамляе Clash Report.
Ён адзначыў, што штомесяц Сілы абароны знішчаюць да 35 тысяч расійскіх акупантаў.
«Наколькі лепш сёння ва Украіне, чым год таму? За апошнія чатыры месяцы — прабачце за змрочнасць, і я разумею, што гэта жорсткія словы, але за апошнія чатыры месяцы Украіна штомесяц забівала або раніла ад 30 000 да 35 000 расійскіх салдат», — заявіў прэзідэнт Фінляндыі.
Ён таксама адзначыў, што на аднаго забітага ўкраінскага вайскоўца прыпадае пяцёра расіян.