BE RU EN

У мінскім метро затрымалі буйнага расіяніна

  • 27.04.2026, 9:21

Ён спрабаваў прарвацца да цягнікоў з дзіцём.

У Мінску на станцыі «Каменная Горка» інспектары службы бяспекі затрымалі нецвярозага пасажыра, які праігнараваў забарону на праезд і аказаў «актыўны супраціў».

Па словах відавочцаў, парушальнік быў з сям’ёй са Смаленска, крычаў, што «вы не маеце права», і абражаў супрацоўнікаў да прыезду міліцыі. У метрапалітэне пацвердзілі факт ужывання фізічнай сілы і перадачу дэбашыра сілавікам для далейшага разбіральніцтва.

Апошнія навіны