BE RU EN

Z-блогер Рэмесла выйшаў з псіхушкі і заклікаў змагацца з пуцінізмам

  • 27.04.2026, 11:49

Спыняцца ён не збіраецца.

Расійскі прапагандыст і Z-блогер Ілля Рэмесла пасля выхаду з псіхіятрычнай клінікі даў інтэрв’ю журналістцы Ксеніі Сабчак.

18 сакавіка ў допісе ў Telegram ён абвінаваціў Пуціна ва ўзурпацыі ўлады і заклікаў судзіць яго, пасля чаго быў гаспіталізаваны.

— Я шкадую толькі пра тое, што не вельмі правільна расставіў акцэнты. Больш паглыбіўся ў асабістую непрыязнасць, хоць мы павінны змагацца з пуцінізмам як з’явай, а не з адным Уладзімірам Пуціным. Што ён кажа, як кажа, — гэта не мае значэння, калі застаецца рэжым, — сказаў Рэмесла ў інтэрв’ю Сабчак.

Ён таксама заявіў, што працягне сваю дзейнасць.

Апошнія навіны