ГУР паказала, як робат «Лють» б'е акупантаў пад Пакроўскам
- 27.04.2026, 13:51
Відэафакт.
На данецкім напрамку ў раёне Пакроўска спецыяльнае падраздзяленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Iron Group выкарыстала наземны робатызаваны комплекс «Лють» з усталяваным баявым модулем.
Паводле даных разведкі, сістэму разгарнулі на перадавой пазіцыі для кантролю ўчастка. Комплекс сачыў за перамяшчэннямі расійскіх сіл і адкрываў агонь, забяспечваючы прыкрыццё. Гэта дазволіла ўкраінскім байцам бяспечна выканаць манеўр і палепшыць сваё тактычнае становішча.
Адзначаецца, што «Лють» выконваў адразу некалькі задач: разведку, агнявую падтрымку і прыкрыццё, што дапамагло знізіць рызыкі для асабовага складу. Апублікаваныя кадры дэманструюць, як робатызаваныя платформы ўсё актыўней інтэгруюцца ў дзеянні спецпадраздзяленняў на полі бою.