BE RU EN

Літоўскія памежнікі: Прарывы мігрантаў з Беларусі адбываюцца пад кантролем спецслужбаў

  • 27.04.2026, 14:00

Гібрыдныя атакі на мяжы будуць працягвацца.

Нелегальная міграцыя будзе працягвацца да таго часу, пакуль яна прымальная для беларускага боку, — заявіў 27 красавіка прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы Гедрус Мішуціс, каментуючы зафіксаваны напярэдадні сутачны рэкорд спробаў мігрантаў незаконна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі.

«Тут — арганізаваная міграцыя, і яна ажыццяўляецца з ведама беларускіх службаў, — цытуе навінавы партал Delfi спікера САДМ. — Падзеі паказваюць, што ў Беларусі шмат нелегальных мігрантаў».

За мінулыя суткі, 26 красавіка, Літва зафіксавала 50 спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны