Беларуска стала чэмпіёнкай свету па більярдзе
- 27.04.2026, 14:55
Кацярына Перапечава-Чарнуха перамагла ў Самаркандзе, упэўнена прайшла ўсіх суперніц.
У Самаркандзе завяршыўся чэмпіянат свету па більярдным спорце ў дысцыпліне «Дынамічная піраміда». Залатую медаль турніру заваявала беларуская спартсменка Кацярына Перапечава-Чарнуха — гэта яе другая перамога на падобным турніры, паведамляе Onlíner.
Раней, у чвэрцьфінале, беларуска разабралася з Элінай Нагулай — 5:1. У паўфінале не пакінула шанцаў Крысціне Салтоўскай — 5:2. А ў вырашальнай гульні за золата сустрэлася з Кацярынай Брытчэнкай і зноў здабыла перамогу з лікам 5:2. Усе трая прадстаўлялі Расію.
Турнір ва Узбекістане сабраў больш за 150 наймацнейшых більярдыстаў планеты.
Кацярына Перапечава-Чарнуха — самая тытулаваная беларуская більярдыстка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Гэтае золата стала для яе другім на чэмпіянатах свету: першы тытул у «дынамічнай пірамідзе» яна заваявала ў 2018 годзе ў Алмаце, перамогшы ў фінале шматразовую чэмпіёнку свету Дыяну Міронаву. Таксама ў яе актыве срэбра чэмпіянату свету 2013 года, бронза 2015 года, перамога на чэмпіянаце Еўропы 2015 года і камандным чэмпіянаце свету таго ж года.