BE RU EN

Сляпыя карыта Чарнаморскага флоту РФ

  • Аляксей Копыцька
  • 27.04.2026, 15:12

Дэмілітарызацыя Крыму ідзе па плане.

Апошнія атакі ГУР і СБУ на Севастопаль робяць сітуацыю проста непрыстойнай для расійскага камандавання

У ноч на 26 красавіка Цэнтр спецыяльных аперацый «А» Службы бяспекі Украіны здзейсніў чарговы візіт у Севастопаль. Паводле водгукаў расійскіх акупацыйных улад і ашалелай ад уражанняў расійскай «ваты», гэта быў самы маштабны і насычаны візіт з 2022 года.

Паражаныя:

• вялікі дэсантны карабель «Ямал»

• вялікі дэсантны карабель «Мікалай Фільчанкоў»

• разведвальны карабель «Іван Хурс»

• штаб радыётэхнічнай разведкі сіл СПА

• радыёлакацыйная станцыя МР10М1 «Мыс-М1»

• самалёт МіГ-31 на аэрадроме Бельбек

• тэхнічна-эксплуатацыйная частка аэрадрома Бельбек

• адзін з вучэбных цэнтраў Чарнаморскага флоту РФ.

Не кажучы ўжо пра тое, што расіяне паскідалі на галовы жыхароў.

Варта адзначыць некалькі момантаў. Храналогія:

1) 18 красавіка — папярэдні візіт дронаў СБУ ў Севастопаль (тры караблі, такая ж РЛС, рэзервуар з нафтай і г. д.). 2) 19 красавіка — візіт ГУР. Зноў караблі. 3) 22 красавіка — яшчэ адзін візіт Сіл абароны Украіны. Атакваны пункт кіравання караблямі Стралецкі і адзін з вартавых караблёў (пацверджана пашкоджанне рубкі). 4) Ноч на 26 красавіка — зноў паспяховы візіт СБУ. Другі для службы за тыдзень і чацвёрты для Сіл абароны ў цэлым.

Кожны раз пад ударам апыняліся расійскія караблі. Не, іх не патапілі (як чамусьці пішуць некаторыя выданні). Але ім паступова вынесуць усе радыётэхнічныя прылады і сістэмы кіравання. У выніку гэта будуць сляпыя карыта, прыдатныя толькі для таго, каб патануць разам з асабовым складам. Нават ролю статычных элементаў СПА яны не змогуць выконваць.

Дэактывацыя элементаў СПА робіць расійскіх акупантаў у Севастопалі ўсё больш уразлівымі. Выдаткі кантролю над захопленым горадам растуць.

Праходзіць дэ-факта прымусовая дэмілітарызацыя Севастопаля (як і Крыму ў цэлым). Хаця Крэмль планаваў выкарыстоўваць акупаваны паўвостраў роўна наадварот — як ваенны плацдарм для праецыравання сілы на Балканы і ў Міжземнамор’е.

Цяпер жа ўсё складаней з апорай на Крым падтрымліваць акупацыйную групоўку на Херсоншчыне і ў Запарожжы.

Сам працэс дэмілітарызацыі Крыму — гэта ўжо палітычны і перагаворны фактар. Расія не можа абараніць сваю прыдуманую «скрэпу». Чалябінск і Сызрань (як і Туапсэ) нікому ў РФ не шкада. А правал абароны Севастопаля — гэта адчувальна. І замаўчаць складаней.

Паўторны візіт СБУ за кароткі час з такой колькасцю паражаных мэт робіць сітуацыю непрыстойнай для расійскага камандавання.

Ну, і ў чарговы раз паказаны кантраст.

Украіна атакуе ваенную і спадарожную інфраструктуру; расійская СПА (ракетамі і РЭБам) стварае для расійскіх грамадзян на парадак больш рызыкаў.

Расіяне ж наўмысна атакуюць мірных жыхароў ва Украіне, калі гаворка пра парты — наўмысна атакуюць немілітарную інфраструктуру (бочкі з сланечнікавым алеем, элеватары).

Выправіць паводзіны тэрарыстаў можна толькі сілай. Інакш яны будуць паўтараць, калі не ва Украіне — дык у Еўропе.

Аляксей Копыцька, Facebook

Апошнія навіны