Зачыніў дзверы і паехаў: вадзіцель аўтобуса не заўважыў пасажырку, якая ўпала
- 27.04.2026, 16:51
Пенсіянерка загінула пад коламі.
У Віцебскай вобласці 61-гадовы вадзіцель аўтобуса, які працаваў на гарадскім маршруце, падчас прыпынку для пасадкі і высадкі пасажыраў не пераканаўся, што ўсе паспелі выйсці, і пачаў зачыняць дзверы. У гэты момант 93-гадовая жанчына ўпала на дарогу.
Пракратура Віцебскай вобласці паведамляе, што ў вадзіцеля была магчымасць убачыць жанчыну, якая ўпала і часткова знаходзілася пад аўтобусам, але ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру, пачаў рух і наехаў на пенсіянерку.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала цяжкія траўмы, ад якіх яна памерла на месцы здарэння.
— На падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 1 год 6 месяцаў з адбываннем у калоніі-пасяленні. Таксама яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў, — паведамляе падрабязнасці пракуратура Віцебскай вобласці.