BE RU EN

Афганістан адкрыў анлайн-візы для беларусаў

  • 27.04.2026, 17:52

Краіна, якой кіруе «Талібан», актыўна прыцягвае турыстаў.

Міністэрства замежных спраў Афганістана адкрыла магчымасць аформіць візу ў гэтую краіну анлайн. Гэтай магчымасцю, сярод іншых, могуць скарыстацца і грамадзяне Беларусі.

«Афганістан — гэта схаваная жамчужына для падарожнікаў, якія шукаюць унікальныя і незабыўныя ўражанні. Гэтая старажытная зямля вядомая сваёй захапляльнай прыроднай прыгажосцю, заворажлівымі гістарычнымі мясцінамі і самабытнай культурай.

Адкрыйце для сябе экзатычнае зачараванне Афганістана, дзе старажытная гісторыя пераплятаецца з маляўнічымі ландшафтамі і яркай культурай. Пачніце сваё падарожжа ўжо сёння — падайце заяўку на афганскую візу прама цяпер!» — завабліваюць падарожнікаў на адпаведнай старонцы.

Кошт афганскай анлайн-візы — 120 долараў + 8,5 долара камісіі.

Раней Афганістан, якім з 2021 года зноў кіруе ісламісцкі рух «Талібан», прывабліваў турыстаў у краіну ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей.

Апошнія навіны