Колькі беларусаў жыве ў Грузіі
- 27.04.2026, 18:29
Лічба нямаленькая.
І Грузія даўно стала другім домам для многіх грамадзян Беларусі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2022 годзе ў гэтую краіну пераехалі больш за 108 тыс. чалавек з Расіі, Украіны і Беларусі.
З іх — 11,3 тыс. беларусаў. Не так шмат, як расіян або ўкраінцаў, але ўсё адно гэта ўнушальны прыток для невялікай Грузіі.
Пасля першапачатковага наплыву 12,5 тыс. нашых суайчыннікаў у 2022 годзе колькасць беларусаў у Грузіі няўхільна ідзе на спад.
Так, да 2025-га іх стала на 127 чалавек менш. Для параўнання: расіян цяпер — 72,5 тыс., украінцаў — 24,4 тыс. У цэлым жа грамадзяне згаданых трох краін ужо складаюць 2,6% усяго насельніцтва Грузіі.
Цікавая дэталь: мясцовыя жыхары ў рэспубліцы выміраюць. Прыродны прырост у Грузіі адмоўны: смяротнасць перавышае нараджальнасць амаль на 32 тыс. чалавек.
Тым не менш агульная колькасць насельніцтва там вырасла да 3,9 млн. Пераважна за кошт прыезджых з Расіі, Украіны і Беларусі.
Большасць замежнікаў, уключаючы беларусаў, выбірае для жыцця Тбілісі і Батумі. І гэта невыпадкова: грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША і краін ЕС могуць знаходзіцца ў Грузіі без візы і рэгістрацыі цэлы год.
А калі затрымацца на паўгода (хаця б на 183 дні за апошнія шэсць месяцаў), можна афармляць від на жыхарства.